РАСПАЧАЛІСЯ МАСАВЫЯ ПРАВЕРКІ ГРАМАДЗКІХ АБ'ЯДНАНЬНЯЎ

2003 2003-07-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напачатку ліпеня ў грамадзкія аб'яднаньні Беларусі былі дасланыя
лісты, падпісаныя начальнікам Упраўленьня грамадзкіх аб'яднаньняў
Міністэрства юстыцыі Міхаілам Сухініным. Чыноўнікі мінюста патрабуюць
да 25 ліпеня прадаставіць падрабязную інфармацыю пра колькасны склад
арганізацыяў, наяўнасьць рэгіянальных структураў, склад выбарных
органаў, мерапрыемствы, у якіх прымала ўдзел арганізацыя. Таксама
неабходна пацьвердзіць наяўнасьць юрыдычнага адрасу, прадаставіць
узоры пячаткі і блянкаў. На дадзены момант нам вядома, што такія
"прапановы" атрыманыя дзесяткамі арганізацый. У зьвязку з гэтым
паведамляем, што юрысты сыстэмы калектыўнай абароны няўрадавых
арганізацыяў прадастаўляюць кансультацыі па згаданых пытаньнях.
Зьвяртайцеся:

МЕНСК Юры Чавусаў (017)2065909, 2255110, (029)6414347 ngo@user.unibel.by
Уладзімір Лабковіч (017) 2310844, (029)6516126 labkovic@yahoo.com
ВІЦЕБСК Ірына Стральцова (0212)373609, 372729 user@bhk.belpak.vitebsk.by
МАГІЛЁЎ Барыс Бухель (0222) 444210 viasna@tut.by
БЕРАСЬЦЕ Вікторыя Састраўчук (0162)243706 wiktoria@tut.by
ГАРОДНЯ Валянціна Ус (029)6564163, (0152)446143 bhk_hrodna@yahoo.com
ГОМЕЛЬ Юлія Іванова (029)6481396 dapamoga2002@yahoo.com

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international