Бяроза: УВК сфармавалі за шэсць хвілінаў

2012 2012-08-09T17:56:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siekundamer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бярозаўскім райвыканкаме паседжанне па фармаванні выбарчых камісій  прайшло ў рэкордна кароткі час – усяго за 6 хвілін. Паседжанне прайшло не толькі хутка, але і дружна. На пытанне начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай працы Віталія Мшара “Усе маюць спісы пад рукамі?” прагучала дружнае “усе”. “Прагаласуем!” Ні ў каго з прысутных не ўзнікла ні пярэчанняў наконт кандыдатур у сябры камісіі, ні асобнай думкі.

Было агучана, што пры адборы пад ўвагу браліся ўзрост, вопыт, пэўны стаж і ўменне працаваць прэтэндэнтаў.

Ва ўчастковыя камісіі былі ўключаны 4 прадстаўнікі ад Партыі БНФ, якія працавалі ў камісіях і на мінулых прэзідэнцкіх выбарах. А 6 з 10, накіраваных ад Брэсцкай абласной структуры ПБНФ, не ўключылі.

У Пружанскім райвыканкаме паседжанне прайшло за 12 хвілін - без галасавання, проста было аб’яўлена, колькі чалавек уключана ў камісііі, якім шляхам яны вылучаліся. Высветлілася, што ніводная партыя, уключаючы праўладныя, не прапанавалі сваіх людзей для працы ва УВК. З 558 сябраў сфармаваных участковых камісій 290 - ад праўладных грамадскіх арганізацый. Крытэры адбору ў Пружанскага райвыканкама былі такія ж , як і ў Бярозаўскага.

У Івацэвіцкім райвыканкаме паседжанне доўжылася паўтары гадзіны, абмяркоўваліся ўсе кандыдатуры, але склад камісій на 90 % , па словах доўгатэрміновага назіральніка ад БХК Станіслава Халадовіча, ідэнтычны апошняй прэзідэнцкай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international