Маладэчна: хто шукае – той знойдзе?

2012 2012-08-09T17:25:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-vybary-plakaty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне толькі пачалі з’яўляцца выбарчыя інфармацыйныя плакаты. Зараз іх можна ўбачыць на цэнтральных гарадскіх дзяржаўных крамах. Чым далей ад цэнтра – тым радзей яны сустракаюцца. Афіцыйныя СМІ зараз наогул пра выбары не ўзгадваюць.

“Хто шукае – той знойдзе” – напэўна, такім прынцыпам сёлета кіруюцца асобы, адказныя за размяшчэнне выбарчай інфармацыі. Ідучы па горадзе і адмыслова не ўглядаючыся, можна і не заўважыць, што краіна рыхтуецца да абрання дэпутатаў парламента. Затое ў асобных месцах чамусьці пастараліся асабліва і ўжо нават пазначылі ўчасткі для галасавання (на фота).

Мясцовыя праваабаронцы адзначаюць таксама адсутнасць матэрыялаў, прысвечаных выбарам, у дзяржаўных СМІ. У “Маладзечанскай газеце”, напрыклад, размяшчалі толькі афіцыйныя паведамленні, а ў апошніх нумарах – наогул ні словам не ўзгадалі пра парламенцкую кампанію. Як заўважае Алесь Капуцкі, напэўна, рэдактар газеты лічыць, што для маладэчанцаў паказчыкі надояў малака больш цікавыя і важныя за вераснёўскую палітычную падзею.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international