Бялыніцкі райвыканкам прапаноўвае кандыдатам праводзіць мітынгі ў Ліпавым гаі

2012 2012-08-09T14:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бялыніцкі райвыканкам 7 жніўня вызначыўся з месцамі, дзе кандыдаты ў дэпутаты Платы прадстаўнікоў змогуць праводзіць масавыя мерапрыемствы, сустрэчы з выбаршчыкамі і размяшчаць агітацыйныя матэрыялы.

Адпаведнае рашэнне Бялыніцкага райвыканкама № 17-3 8 жніўня было змешчана на яго інтэрнэт-сайце, а інфармацыя пра ўмовы перадвыбарчай агітацыі з’явілася ў раённай газеце “Зара над Друццю”.

 Для правядзення ў апавяшчальным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў па-за памяшканнямі, мітынгаў, пікетавання), якія арганізуюцца кандыдатамі ў дэпутаты і іх даверанымі асобамі, Бялыніцкі райвыканкам вызначыў толькі адно месца - пляцоўку перад сцэнай у Ліпавым гаі гарадскога пасёлку Бялынічы.

Праводзіць масавае мерапрыемства ў гэтым месцы патэнцыйным кандыдатам не мае абсалютна ніякага сэнсу, бо звычайна ў Ліпавы гай людзі прыходзяць толькі на канцэрты альбо на нейкія святы. У параўнанні з прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года ўмовы для правядзення агітацыйных пікетаў таксама рэзка пагоршыліся, бо тады іх правядзенне было дазволена ў значна большай колькасці месцаў - практычна па ўсім пасёлку.

Для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі вызначаны памяшканні раённага Цэнтра культуры і сельскіх устаноў культуры.

Агітацыйныя матэрыялы кандыдаты ў дэпутаты змогуць размяшчаць у памяшканнях, дзе знаходзяцца ўчастковыя камісіі (да правяддзення датэрміновага галасавання), на інфармацыйных стэндах у памяшканнях адміністрацыйных будынкаў сельскіх Саветаў дэпутатаў, крамаў, устаноў культуры і адукацыі, арганізацый раёна. Абсалютна не зразумела, чаму Бялыніцкі райвыканкам не дазволіў размяшчэнне агітацыйных друкаваных матэрыялаў на інфармацыйных стэндах, дошках аб’яў каля шматкватэрных жылых дамоў. Там пра кандыдатаў і іх праграмы змаглі б прачытаць на шмат больш людзей.

Райвыканкам таксама вызначыў, што ўсе перадвыбарчыя мерапрыемствы кандыдатаў і іх давераных асобаў будуць праводзіцца “у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах”.

Кантроль за выкананнем райвыканкамаўскага рашэння ўскладзены на намесніка старшыні Бялыніцкага райвыканкама па ідэалогіі Надзею Серыкаву, якая курыруе правядзенне ўсіх апошніх выбарчых кампаній у раёне. У 2010 годзе менавіта Надзея Сяргееўна кіравала супрацоўнікамі міліцыі падчас разгону ў пасёлку агітацыйнага пікета кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international