Бюджэт участковых камісій мізэрны

2012 2012-08-09T13:36:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/groshyki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве на арганізацыю і правядзенне выбараў 36 участковыя выбарчыя камісіі атрымаюць 9 580 494 рублі, то бок кожная камісіяў сярэднім - 266 124 рублі. Пра гэта мясцовыя назіральнікі даведаліся на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі №87, якое адбылося 7 жніўня.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што гэтыя сродкі мусяць пайсці на набыццё канцатавараў, аплату працы вызваленых ад працы сябраў камісіі, стымуляванне працы сябраў камісіі падчас праверкі подпісаў і абсталяванне выбарчых участкаў.      

“Як толькі былі агучаныя гэтыя лічбы, усе сябры акруговай камісіі вельмі здзівіліся, - распавядае праваабаронца. - Яны пачалі задаваць пытанні адзін аднаму і старшыні з нагоды таго, што можна купіць на гэтыя сродкі і як за такія грошы можна арганізаваць працу камісій”.

Назіральнік адзначае, што сам факт такіх мізэрных сум сведчыць пра сапраўднае стаўленне ўлады да выбарчай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international