“Бабруйскае жыццё” працягвае піярыць кандыдатку ад улады

2012 2012-08-09T11:38:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bj-artykul.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чарговы артыкул пра дэпутатку Алену Шамаль ("БЖ", №55)

Чарговы артыкул пра дэпутатку Алену Шамаль ("БЖ", №55)

У апошнім, 55-м, нумары газеты “Бабруйскае жыццё” выйшаў артыкул пад назвай “Трудовые коллективы выдвигают кандидатов”. Але ў ім расказваецца толькі пра аднаго з іх – дзеючую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алену Шамаль, якая зараз ідзе на выбары па Сельскай акрузе.

Журналіст Аляксандр Цімафееў у сваім артыкуле, нахвальваючы дэпутатку-кандыдатку, паведамляе, што за яе вылучэнне на бабруйскім заводзе ТДіА выступілі 144 чалавекі. Тут жа змяшчаецца і фотаздымак Алены Шамаль.

Пра іншых жа прэтэндэнтаў газета гарвыканкама не піша ні слова. “Трэба заўважыць, што цяперашняя выбарчая кампанія праходзіць у дзелавой, спакойнай абстаноўцы”, - дадае аўтар “БЖ” і называе гэтыя выбары “самай значнай падзеяй у палітычным жыцці нашай краіны”.

Адзначым, што гэта не першы хвалебны артыкул “Бабруйскага жыцця” ў гонар Алены Шамаль з пачатку выбарчай кампаніі, папярэдні выйшаў усяго тры тыдні таму. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international