Магілёў: Назіральнік абскардзіць дзеянні старшыні акруговай камісіі №87

2012 2012-08-09T11:24:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buchiel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель

Праваабаронца Барыс Бухель

Праваабаронца Барыс Бухель падаваў у акруговую камісію №87, пры якой ён зарэгістраваны назіральнікам, заяву з просьбай дазволіць яму назіраць за працэсам праверкі дакументаў, пададзеных прэтэндэнтамі ў дэпутаты, у любы момант на любым этапе выбарчай кампаніі. Старшыня камісіі Аляксандр Кажэмякін у пісьмовым адказе паведаміў, што гэта не прадугледжана часткай 4 артыкула 13 Выбарчага кодэкса.

“Калі мяне запрасілі на пасяджэнне камісіі, якое адбылося пасля атрымання адказу старшыні камісіі, то пры зацвярджэнні парадку дня я папрасіў, на падставе пункта 15 артыкула 42 Выбарчага кодэкса, уключыць у парадак дня разгляд маёй заявы. Аднак сп.Кажэмякін адзінаасобна адмовіўся гэта рабіць”, - распавядае Барыс Бухель.

Калі скончыўся разгляд усіх пытанняў, уключаных у парадак дня, праваабаронца паўтарыў сваю просьбу:

“Я матываваў гэта тым, што ў частцы 5 артыкула 13, якая ўстанаўлівае забароны для назіральнікаў, забароны на ажыццяўленне назірання ў любы момант на любым этапе няма. І частка 1 гэтага ж артыкула гаворыць пра тое, што выбары адбываюцца адкрыта і галосна. Аднак мне зноўку адзінаасобна старшынёй было адмоўлена ў задавальненні маёй просьбы”, - працягвае праваабаронца.

Цяпер Барыс Бухель збіраецца абскардзіць адмову старшыні акруговай камісіі №87 Аляксандра Кажэмякіна ў Цэнтрвыбаркаме.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international