Брэст: афіцыйнае выданне назвала высновы назіральнікаў АБСЕ “прадказальна памылковымі”

2012 2012-08-08T18:02:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zara-gazieta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апошняя публікацыя выбарчай тэматыкі ў брэсцкай газеце “Заря” пад назвай ”Сцэнкі вакол ацэнкі”  прысвечаная справаздачы ацэначнай місіі БДІПЧ АБСЕ, высновы якой аўтар артыкула Яўген Літвіновіч назваў “прадказальна памылковымі”.

Журналіст папракнуў міжнародную арганізацыю ў тым, што яны аддавалі перавагу інфармацыі ад прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, што маюць апазіцыйныя погляды. “Вакол “незалежнай” ацэнкі разгарнулася сапраўднае тэатральная дзея, у якой “гледачам” з АБСЕ старанна падыгрывалі мясцовыя ангажаваныя “артысты”, якія спрабуюць прадставіць выбарчую кампанію далёка не ў праўдзівым святле”, - адзначае Літвіновіч.

Далей аўтар аспрэчвае высновы місіі пра тое, што цікавасць беларускіх грамадзян да выбараў даволі нізкая, а давер грамадства да выбарчага працэсу адсутнічае. У супрацьвагу ён прыводзіць дадзеныя сацыялагічных даследаванняў паводле Інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта, якія сведчаць аб адваротным: каля 83% паўналетніх беларусаў збіраюцца прымаць удзел у парламенцкіх выбарах, пры гэтым 84% апытаных схільныя давяраць іх вынікаў. “Да такіх паказчыкаў яшчэ імкнуцца і імкнуцца самай дэмакратычнай дзяржаве Еўропы, дзе палітычная актыўнасць насельніцтва нярэдка з'яўляецца паняццем з разраду чыста намінальных”, - павучае аўтар публікацыі, не ўзгадваючы, пра якую краіну ідзе гутарка.

Увогуле Яўген Літвіновіч знайшоў ажно чатыры высновы ў справаздачы, якія, на ягоную думку, не адпавядаюць рэчаіснасці. А паколькі “памылкі” ацэначнай місіі АБСЕ – гэта нібыта вынік таго, што “эксперты занадта даверліва паставіліся да інфармацыі нядобрасумленных крыніц”, аўтар сцвярджае: “Сёння некаторыя апаненты дзеючай улады заяўляюць, што іх задача зрабіць не так, каб выбары прайшлі свабодна і дэмакратычна, а так, каб знайсці як мага больш недахопаў”. Таму журналісмт заклікае не надта давяраць незалежным назіральнікам, бо яны прыцягваюць увагу сусветнай грамадскасці “да далёкіх ад жыцця тэм”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international