Лепельскі райвыканкам правёў працу над памылкамі

2012 2012-08-08T16:12:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ukazalny_zhest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лепельскія чыноўнікі вымушаны рэагаваць на заўвагі "Праваабаронцаў за свабодныя выбары". Апошняя з іх тычылася рашэння № 700 аб стварэнні участкаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання».

Да участкаў № 50, № 51 і № 52, паводле гэтага рашэння, апынуліся прымацаванымі воінскія часткі, але без указання нумара. На тэрыторыі Лепельшчыны размешчаны пяць частак і са зместу выканкамаўскімі рашэння было незразумела, якая з іх да якога менавіта участку прыпісаная.

На гэтую недапрацоўку звярнуў увагу назіральнік ад БХК Ігар Казмерчак, які з гэтай нагоды звярнуўся ў Цэнтрвыбаркам за тлумачэннямі.

У выніку райвыканкам быў вымушаны ўнесці змяненне ў ранейшае рашэнне. З новага дакумента вынікае, што в/ч 22313 і в/ч 52249 адносяцца да ўчастку № 50, в/ч № 73498 - да ўчастку № 51, а в/ч № 71327 і в/ч № 28443 - да ўчастку № 52.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international