Участковыя камісіі на Гарадоччыне – без прадстаўнікоў апазіцыі

2012 2012-08-08T15:48:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/autuhou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Аўтухоў

Леанід Аўтухоў

На парламенцкія выбары ідзе страшыня мясцовай суполкі партыі БНФ Леанід Аўтухоў. Аднак прадстаўніка гэтай партыі ва ўчастковую камісію Савецкага выбарчага ўчастка не ўзялі. Адмовілі і сябру БСДП (Грамада), які хацеў трапіць у камісію Гагарынскага выбарчага ўчастка.

Леанід Аўтухоў вылучаны кандыдатам ад Партыі БНФ, а таксама ён збірае подпісы, каб вылучацца па Віцебскай-Сельскай акрузе №21.

У выніках фармавання ўчастковых камісій ён быў зацікаўлены, таму асабіста прысутнічаў на пасяджэнні Гарадоцкага райвыканкаму.

"Было 390 заяваў на 31 выбарчы ўчастак. І ўсяго два прадстаўнікі апазіцыйных партый - Партыі БНФ і Грамады. Не ўключылі ніводнага. Я з месца сказаў, што ўладам мусіць быць сорамна, што не ўключылі ніводнага апазіцыянера. Але ніхто не адрэагаваў на маю заўвагу, нібыта не чулі, - распавядае Аўтухоў. - Вядома, калі б партыйцы трапілі ў камісіі, то на гэтых участках былі б сапраўдныя выбары, без фальсіфікацый. І калі б там адкрыта перамог мой канкурэнт, дырэктар кадэцкай вучэльні Уладзімір Шыцько, я падпісаў бы любыя паперы, што выбары былі сапраўдныя! Але ўлады ведаюць настроі людзей, і таму ў камісіі апазіцыянераў не ўключылі".

Вольга Аўтухова, якую раней адмовіліся ўключыць у акруговую камісію, а цяпер не ўключылі і ва ўчастковую, была адзінай прадстаўніцай ад Партыі БНФ "на перыферыі". Астатнія 24 партыйныя вылучэнцы падалі заявы ва ўчастковыя камісіі Віцебска.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international