Мінск: Прадстаўнікоў Мілінкевіча не прапусцілі ў выбарчыя камісіі па 109-й акрузе

2012 2012-08-08T15:34:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milinkevich_002.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Руху "За свабоду"

Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Руху "За свабоду"

Адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска часткова агучыла інфармацыю аб складзе участковых выбарчых камісій па Уручскай акрузе № 109, дзе ў кандыдаты вылучаецца лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

Персанальны склад участковых выбаркамаў будзе абвешчаны праз некалькі дзён, а сёння адміністрацыя прадставіла інфрмацыю пра тое, прадстаўнікі якіх партый і арганізацый патрапілі ў камісіі.

У склад участковых выбарчых камісій Уручскай выбарчай акругі №109 былі вылучаны 52 прадстаўнікі сп. Мілінкевіча, з іх 42 чалавекі прадстаўляюць Беларускую партыю “Зялёныя”, Партыю БНФ і грамадскае аб’яднанне “БНФ-Адраджэнне”, паведамляе прэс-служба руху “За Свабоду”. Ніхто з іх у склад участковых выбаркамаў не быў уключаны. Наконт тых, хто вылучаўся ў склад камісій праз збор подпісаў грамадзянаў, інфармацыі пакуль няма.

Сваё рашэнне кіраўніцтва Першамайскага раёна сталіцы патлумачыла тым, што ў камісіі былі ўключаныя асобы, якія мелі адпаведны досвед з мінулых выбарчых кампаній, “сумленныя і прыстойныя”, а таксама “якія маюць аўтарытэт і павагу ў сваіх працоўных калектывах”.

Такіх людзей чыноўнікі знайшлі пераважна ў ГА “Белая Русь”, БРСМ, Беларускім саюзе жанчын, Беларускім фондзе міру, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Беларускай аграрнай партыі, Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі, Рэспубліканская партыі працы і справядлівасці, Камуністычнай партыі Беларусі.

Кіраўнік выбарчага штабу Мілінкевіча Юрась Меляшкевіч такім рашэннем уладаў не здзіўлены: “Калі чыноўнікі лічаць, што такім чынам будзе падрыхтавана глеба для фальсіфікацыяў, то мы прыкладзем усе намаганні, каб з дапамогай назіральнікаў працэс падліку галасоў быў максімальна празрысты для грамадства”.

Кажучы пра афіцыйна агучаныя крытэрыі адбору сябраў выбарчых камісій, Меляшкевіч адзначыў, што яны сфармаваныя паводле вядомага анекдоту, што прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь можа быць толькі асоба, якая мае досвед працы прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international