Ліда: ва ўчастковыя камісіі ўключаны два апазіцыянеры

2012 2012-08-08T14:14:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sm_img.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Лідскага райвыканкама апублікавана Рашэнне № 772 аб утварэнні ўчастковых выбарчых камісій, датаванае 7 жніўня.

У Лідскай выбарчай акрузе № 54 створана 35 камісій, у якія ўвайшлі 467 чалавек. Сярод іх толькі два апазіцыянеры - прадстаўнікі партыі «Справядлівы свет»: Слюсарчук Святлана (участковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання № 8) і Вайцюк Вераніка (участковая выбарчая камісія ўчастка для галасавання № 22).

У спісах сфармаваных УВК ёсць і яшчэ адзін партыйны прадстаўнік - ад Аграрнай партыі ўвайшоў адзін чалавек. У пераважнай большасці ў камісіях на ўчастках для галасавання будуць працаваць прадстаўнікі праўладных структур - БРСМ, “Белай Русі”, ветэранскіх арганізацый, Беларускага фонду міру, Беларускага саюза жанчын і г.д.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international