Магілёў: Праваабаронца Аляксей Колчын абскарджвае дзеянні акруговай камісіі №85 у Цэнтрвыбаркаме

2012 2012-08-08T11:43:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kolchyn-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Аляксей Колчын (Магілёў)

Праваабаронца Аляксей Колчын (Магілёў)

Праваабаронца Аляксей Колчын, які з’яўляецца назіральнікам пры акруговай выбарчай камісіі №85, патрабуе абавязаць камісію даваць адказы на мове звароту, а таксама паведаміць яму час і дату пасяджэння, на якім будзе вызначацца парадак працы камісіі па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.

Акрамя таго, назіральнік просіць Цэнтрвыбаркам абавязаць камісію паведаміць яму, дзе камісія будзе праводзіць праверку падпісных лістоў, працэдуру праверкі подпісаў выбаршчыкаў, і выказвае жаданне назіраць за гэтай працэдурай.

“Па-сутнасці, выбарчая камісія дала мне зняважлівую адпіску, - кажа Аляксей Колчын. - Па-першае, я атрымаў адказ на рускай мове, хоць звяртаўся ў камісію па-беларуску. Гэта парушэнне закона “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”, паводле  якога адказ мусіць быць на мове звароту. І галоўнае - адказ камісія дала не па-сутнасці. У адказе няма ні слова пра тое, на што я прасіў іх адказаць. Яны проста працытавалі Выбарчы Кодэкс”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international