Алесь Бяляцкі гомельскім актывістам: Бог з намі, а хто ж тады супраць нас?

2012 2012-08-08T11:35:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-listy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння на адрас старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова прыйшла падзячная паштоўка ад Алеся Бяляцкага. Палітвязень дзякуе за віншавальныя паштоўкі, якія мясцовыя актывісты падпісалі і накіравалі да Дня незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня ўсім чатырнаццаці беларускім палітвязьням.

“Добры дзень шаноўны Васіль! Дзякуй за віншаванне з незалежнасьцю. Будзем памятаць, што удача і поспех гэтай задумы залежыць ад нашай нястомнасьці, рупнасьці і ахвярнасьці. Бог з намі, а хто ж тады супраць нас? Прывітанне сябрам. Да сустрэчы, Алесь”.  

Як паведамляла Радыё Свабода раней, паштоўкі з Гомеля былі дасланы ўсім чатырнаццаці беларускім палітвязьням, у тым ліку Алесю Бяляцкаму ў Бабруйскую турму, Паўлу Севярынцу ў Куплін, Зьмітру Дашкевічу ў Глыбоцкую турму, Мікалаю Статкевічу ды Яўгену Васьковічу ў Магілеўскую турму».

У віншаваньні было сказана: «Лёгіка падзеяў і здаровы сэнс гавораць пра тое, што Свабода абавязкова вернецца ў Беларусь, а незалежнасьць краіны стане велізарнай каштоўнасьцю ўсяго беларускага народу. Ваша ахвяра будуе падмурак Вольнай і Незалежнай Беларусі. Разам мы пераможам!», паведамляе Гомельская Вясна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international