Барысаў: суддзя позваў Марголіну і Васільеву не падпісвала

2012 2012-08-08T11:35:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/margolin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Учора Льву Марголіну і Міхаілу Васільеву прыйшлі позвы з Барысаўскага раённага суда з паведамленнем, што суд над імі пераносіцца з 10 жніўня на 10.00 8 жніўня.

Як законапаслухмяныя грамадзяне, Васільеў і Марголін прыйшлі ў прызначаны час ў суд. Аказалася, што суддзя Барысаўскага суду Ірына Пасюк не ведала пра перанос судовага паседжання. Позвы падпісвала не яна.

У выніку паседжанне, якое доўжылася каля 15 хвілін скончылася вердыктам: суд пераносіцца на 15.00 8 жніўня, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні адпраўлены на дапрацоўку ў Барысаўскае РУУС.

Начальнік міліцыі грамадскага парадку Волкаў і прадстаўнік Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62, на прысутнасці якіх настойвалі Марголін і Васільеў, у суд так і не з'явіліся.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international