Жлобін: у складзе УВК -- ніводнага прадстаўніка ад апазіцыі

2012 2012-08-07T19:34:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zlobin-farm-kamis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жлобінскі раённы выканаўчы камітэт на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Віктарам Касцейковым правёў паседжанне па фармаванні складу ўчастковых выбарчых камісій. У іх склад па Жлобінскай акрузе не трапіла ніводнага прастаўніка ад дэмакратычных сіл.

–Упершыню мы сутыкаемся з такой сітуацыяй, – кажа доўнатэрміновы назіральнік па Жлобінскай выбарчай акрузе Галіна Каян. – Калі на мінулых выбарах у склад участковых камісій траплялі і камуністы, і прадстаўнікі іншых рухаў, то на гэтых выбарах не трапіла ніводнага дэмакратычнага прадстаўніка.

Нагадаем, у склад камісій спрабавалі трапіць дванаццаць прадстаўнікоў партыі левых “Справядлівы свет”, а таксама адзін прадстаўнік ад Партыі БНФ. Аб’яднаная грамадзянская партыя не вылучала сваіх прадстаўнікоў па Жлобінскай акрузе – кіраўнік раённай суполкі АГП Марат Афанасьеў мае намер балатавацца па Буда-Кашалёўскай акрузе.

–Пасежданне цягнулася ўсяго 11 хвілін, – распавядае Галіна Каян. – З дакладам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Віктар Касцейкоў, які хутка зачытаў інфармацыю пра колькасць прэтэндэнтаў (усяго іх было 771) і колькасць тых, хто трапіў у склад камісій (такіх атрымалася больш за 540 чалавек). Прозвішчы прадстаўнікоў у склад камісій не называліся: проста сказалі, што пры галасаванні ўлічваўся вопыт, дзелавыя якасці прэтэндэнтаў, а таксама давер да іх працы.

У асноўным, кажа назіральнік, гэта прадстаўнікі праўладных партый і арганізацый: “Белай Русі”, Чырвонага крыжа, Саюза жанчын Беларусі, Саюза афіцэраў, БРСМ і г.д.

–На гэтым і наступным тыдні ў раённай газеце “Новы дзень” павінны быць надрукаваны поўныя спісы ўчастковых выбарчых камісій з прозвішчамі тых, хто ў іх трапіў, таму мы будзем аспрэчваць гэтае рашэнне праз суд, – кажа намеснік старшыні раённай партыі левых “Справядлівы свет” Анатоль Сцепаненка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international