viasna on patreon

Мінск: Чыноўнікі не дапускаюць назіральнікаў на паседжанне па фармаванні УВК

2012 2012-08-07T18:08:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mankouskaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Манькоўская

Наталля Манькоўская

У адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска назіральніцы ад Беларускага Хельсінкскага камітэта не дазволілі прысутнічаць на заўтрашняй сустрэчы.

“Мы накіравалі ў Адміністрацыю Маскоўскага раёна запыт ад БХК з просьбай дапусціць назіральнікаў на паседжанне, дзе будуць зацвярджаць сябраў участковых выбарчых камісій. Але нам у катэгарычнай форме адмовілі, - паведаміла назіральніца Грушаўскай выбарчай акругі №98 Наталля Манькоўская. – Кіраўнік справамі Адміністрацыі Маскоўскага раёна Ніна Гардзяюк у тэлефоннай размове сказала, што БХК не вылучаў сваіх прадстаўнікоў для працы ва ўчастковых камісіях, а таму прысутнічаць назіральнікам ад праваабарончай арганізацыі забаронена”.

Спадарыня Манькоўская накіравала дзве скаргі на дзеянні чыноўнікаў Маскоўскага раёна – у Мінгарвыканкам і Цэнтральную выбарчую камісію. Па яе словах, з такімі самымі праблемамі сутыкнуліся назіральнікі БХК у Глыбоцкім раёне.

Заканадаўства не абавязвае органы, адказныя за фармаванне УВК, дапускаць на паседжанні назіральнікаў. Аднак і забароны на гэта няма. Выглядае на тое, што чыноўнікі спрабуюць замаўчаць працэдуру ўтварэння камісій. Такую тактыку яны абіралі і раней. У 2008 годзе паседжанні райвыканкамаў і раённых адміністрацый праходзілі пераважна ў закрытым для грамадскасці рэжыме. На гэтыя паседжанні не дапускаліся прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, незалежных СМІ, не запрашаліся прэтэндэнты, вылучаныя ў склад участковых камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства