У Ленінскім раёне Магілёва ўчастковыя камісіі сфармаваныя таемна

2012 2012-08-07T17:14:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buhiel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель (Магілёў)

Праваабаронца Барыс Бухель (Магілёў)

Пра гэта паведамляюць праваабаронца Барыс Бухель і адзін з лідэраў Магілёўскай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Анатоль Заўялаў.

Барыс Бухель кажа, што ў мінулую нядзелю, калі ён падаваў дакументы на вылучэнне ў склад адной з участковых камісій праваабаронцы Аляксея Колчына, прасіў супрацоўнікаў аддзела па арганізацыйна-кадравай працы Адміністрацыі Ленінскага раёна паведаміць дату, месца і час правядзення пасяджэння па фармаванні камісій.

“Мы хацелі прысутнічаць на гэтым пасяджэнні, аднак у нядзелю нам не далі ніякай інфармацыі наконт яго правядзення. У панядзелак у 8.30 я патэлефанаваў у гэты аддзел адміністрацыі і зноў запытаў, калі адбудзецца гэтае пасяджэнне. Мне зноў сказалі, што не ведаюць, бо пададзена вельмі шмат дакументаў і яны апрацоўваюцца”, - распавядае Барыс Бухель.

Таксама праваабаронцу паведамілі, што і начальнік аддзела і кіраўнік справамі адміністрацыі раёна, якія могуць адказаць на яго пытанні, знаходзяцца на планёрцы. 

“У 9.30 я нарэшце датэлефанаваўся да кіраўніка справамі Аляксандра Паддубнага. Ён сказаў, што спецыялісты працуюць над гэтым, аднак час правядзення пасяджэння адміністрацыі раёна не вядомы, і прапанаваў патэлефанаваць перад абедам альбо пасля яго”, - працягвае праваабаронца.

Калі ж Барыс Бухель датэлефанаваўся да загадчыцы аддзела арганізацыйна-кадравай працы Марыны Хаданёнак, то яна паведаміла, што пасяджэнне ўжо адбылося - у 10.00.

Партыйны актывіст Анатоль Заўялаў кажа, што быў у адміністрацыі раёна з 7.45 да 8.30 - ніякай абвесткі пра дату і месца пасяджэння там не было. На яго пытанні намесніца старшыні АВК №85 Марына Хаданёнак і яе падначаленыя нічога не адказвалі – яны проста ад яго хаваліся. 

“У 15.00 я зайшоў да Марыны Хаданёнак і запытаў, чаму загадзя не паведамілі пра дату і месца правядзення пасяджэння адміністрацыі раёна. Яна папросту адмовілася адказваць на маё пытанне. Хаданёнак мне толькі паведаміла, што праваабаронца Колчын не ўключаны ў склад участковай камісіі, бо ён з’яўляецца назіральнікам у акруговай выбарчай камісіі №85 і праца назіральніка будзе замінаць яму працаваць у камісіі”, - дадае Барыс Бухель.

У размове з сп. Хаданёнак праваабаронца адзначыў, што аналагічнае пасяджэнне Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва адбудзецца 8 жніўня а 10-й раніцы і пра гэта без праблемаў паведамляюць як кіраўніцтва, так і супрацоўнікі адміністрацыі. На гэта намесніца старшыні акруговай камісіі  адказала, што ў кожнай адміністрацыі свае правілы. 

Варта дадаць, што Aляксей Колчын вылучаўся ў склад участковай выбарчай камісій выключна для таго, каб патрапіць на пасяджэнне раённай адміністрацыі па фармаванні ўчастковых выбаркамаў. “Мы былі ўпэўнены, што ў камісіі нас не ўключаць, але нам было важна паспрабаваць паназіраць за працэсам іх фармавання, - кажа Колчын. - На жаль, зрабіць гэта, як і падчас мінулых кампаній, не атрымалася”.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international