Алесь Бяляцкі прызначаны амбасадарам Рэспублікі Ужупіс у Вясне

2012 2012-08-07T17:07:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uzhupis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Мы вельмі спадзяемся, што гэты невялікі сімвалічны жэст будзе важны для Алеся і ўсіх беларускіх праваабаронцаў", - адзначыў Міністр Замежных Спраў Рэспублікі Ужупіс Томас Чапайціс.

У якасці амбасадара Алесь мае права і абавязак стварыць амбасаду Вясны ва Ужупісе і Ужупіса ў Вясне, мае права чытаць лекцыі ва Ужупійскім універсітэце, а таксама максімальна садзейнічаць распаўсюджванню ў Вясне культуры і каштоўнасцяў Рэспублікі Ужупіс і наадварот.

Міністр Замежных Спраў Рэспублікі Ужупіс Томас Чайпаціс кажа: «Хочацца даць Алесю цяпер такі статус, які быў бы сімвалічным не толькі ў сувязі з яго зняволеннем. Мы спадзяемся, што турмы паваляцца і межы стануць адкрытымі, менавіта таму мы вырашылі прызначыць яго амбасадарам у Вясне, часу надзеі, росту і абнаўлення. Вельмі спадзяемся, што гэта хоць трохі падтрымае Алеся цяпер. Канстытуцыя Ужупіса абвяшчае, што "кожны чалавек можа быць свабодным" і "кожны адказвае за сваю свабоду", хоць зараз гэтыя правы ў Алеся адабраныя".

У звароце сімвалічнай рэспублікі таксама адзначаецца: "Мы вельмі спадзяемся, што гэты невялікі сімвалічны жэст будзе важны для Алеся і ўсіх беларускіх праваабаронцаў, салідарнасць з якімі мы адчуваем і выказваем".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international