Яраслаў Берніковіч пакідае Партыю БНФ, бо не згодны з партыйнай пазіцыяй адносна выбараў

2012 2012-08-07T16:40:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bernikovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Удзел у парламенцкай выбарчай кампаніі стаўся прычынай таго, што старшыня Глыбоцкай арганізацыі Партыі БНФ падаў заяву пра прыпыненне сяброўства ў партыі. Насуперак партыйнай стратэгіі актывіст, які збіраецца балатавацца па Наваполацкай акрузе №25, вырашыў  не здымацца з партыйнай гонкі. Гэта  прынцыповая пазіцыя, несумяшчальная з сяброўствам у партыі, лічыць спадар Берніковіч.

"Больш лагічна было б, каб мяне выключылі з партыі за мае погляды, калі яны супярэчаць прапанаванай  на апошнім з'ездзе стратэгіі. Але гэтага не здарылася, таму я вырашыў выйсці з партыі сам", -- кажа глыбоцкі актывіст.

Пра сваё рашэнне  Яраслаў Берніковіч паведаміў знаёмым на асабістай старонцы ў Фэйсбуку.

4 жніўня на з'ездзе Партыі БНФ актывісту адмовілі ў тым, каб вылучыць яго ў якасці кандыдата ад партыі. Падставай для гэтага стаў актыўны ўдзел партыйцы ў дзейнасці кампаніі "Гавары праўду" і адмова здымацца з выбараў на загад партыйнага кіраўніцтва.

Такім чынам, у Віцебскай вобласці засталіся толькі 4 партыйныя вылучэнцы ад Партыі БНФ. Таксама сярод партыйцаў не знайшлося ахвотных, каб падаць дакументы на ўдзел ва ўчастковых камісіях  па той акрузе, дзе мае намер балатавацца Яраслаў Берніковіч.

Для яго гэта ўжо трэцяя парламенцкая кампанія, у якой ён бярэ ўдзел.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international