Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Пост-галадоўка вернікаў парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці міласэрнасьці ў Горадні працягваецца

05.12.2006.

На 4 сьнежня ў капліцы разам са сьвятаром было 17 галадоўнікаў. Ксёндз Аляксандар Шэмет зьвярнуўся з заявай у абласную ўправу аховы здароўя, просячы забясьпечыць галадоўніц мэдычным наглядам. У аблвыканкаме параілі ператэлефанаваць па гэтым пытаньні пасьля 16:00. Аднак айцец Шэмет сказаў, што ў такім выпадку будзе зьвязвацца з хуткай дапамогай па тэлефоне. Таксама ён паведаміў карэспандэнту Радыё Свабоды, што яны напісалі заяву ў пракуратуру на ўправу аховы здароўя, паколькі мэдыкі павінны дбаць пра галадоўніц, а ва ўправе якраз цягнулі з адказам. Парафіяне таксама рыхтуюць ліст у пракуратуру Беларусі і ў Савет міністраў у сувязі з выказваньнем старшыні аблвыканкаму Саўчанкі, які назваў сьвятароў злодзеямі, якія раскрадаюць грошы, прызначаныя на будаўніцтва касьцёлаў, таму яно зацягваецца. Каталікі просяць прыцягнуць чыноўніка да адказнасьці за ягоныя словы.

Таксама сьвятар патлумачыў, што на сустрэчы з кіраўніком аблвыканкаму Ўладзімерам Саўчанкам дзесяць дзён таму ім далі зразумець, што спачатку трэба закончыць недабудаваныя касьцёлы ў раёнах Дзевятоўка і Вішнявец, а таксама побач з горадам — у пасёлку Паўднёвы, а потым пачынаць новую будоўлю. На сустрэчы з Саўчанкам разам з ксяндзом былі 25 вернікаў.

3 сьнежня галадоўнікаў наведаў біскуп гарадзенскай епархіі Аляксандар Кашкевіч разам з іншымі сьвятарамі з Горадні, Ліды ды іншых местаў. Біскуп Кашкевіч выступіў з невялічкай прамовай перад імшой, дзе адзначыў, што ён разам з вернікамі ў іхнім змаганьні за справядлівасьць.

Айцец Шэмет кажа, што не чакаў візыту такога высокага госьця. «Для мяне гэта была надзвычай прыемная нечаканасьць, – кажа сьвятар. – Біскуп блаславіў нас у нашай справе, а пасьля прыватна запытаўся, чаму я не прыйшоў напярэдадні посту-галадоўкі ў курыю, калі мяне выклікалі. Адказаў шчыра, што забаяўся, забаяўся таго, што акцыя ня будзе падтрыманая».

У посьце-галадоўцы па-ранейшаму ня ўдзельнічае ніводны мужчына. «Яны ўсе баяцца, – кажа айцец Шэмет. – Пасьля, канечне, ім будзе сорамна перад гэтымі сьвятымі жанчынамі, што галадалі не яны, але цяпер ахвотных далучыцца да нас мужчынаў няма».

Гарадзенскіх галадоўнікаў таксама наведалі прадстаўнікі Саюзу палякаў, што ўзначальвае Анжаліка Борыс, польскі консул у Горадні, вернікі менскай пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё». Усе яны выказалі галадоўнікам сваю салідарнасьць і падтрымку.

Пакуль няма ніякай рэакцыі ад гарадзенскіх уладаў, але ксёндз Аляксандар кажа, што і не чакаў на яе так хутка. «Можа, заўтра што будзе больш-менш вядома», – кажа ён.

Нагадаем, што пост-галадоўка вернікаў парафіі Найсьвяцейшай Панны Марыі, Маці міласэрнасьці. пачалася 1 сьнежня. Галадоўнікі дамагаюцца, каб гарадзкія ўлады далі пісьмовы дазвол на пабудову храму, якога парафіяне ня могуць атрымаць дзесяць гадоў.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования