Пінскія чыноўнікі часам “выпраўляюцца” – ненадоўга

2012 2012-08-07T16:32:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinski-garvykankam-sajt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З сайту Пінскага гарвыканкама знялі інфармацыю пра пікеты, ілюстраваную фотаздымкамі з перагорнутым дзяржаўным сцягам, пад якім актывісты “Белай Русі” збіралі подпісы за праўладную кандыдатку і дзеючую дэпутатку ПП НС Зінаіду Мандроўскую.

Магчыма, падставаю для гэтага сталі заўвагі пінчукоў, пра якія паведамлялі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Аднак, як кажуць, ні дня без хібаў. Ні адно – дык другое.

З учорашняга дня ў “Навінах выбарчай кампаніі”, якімі зрэдку “радуе” сайт гарвыканкаму, анансуецца паседжанне па фармаванні ўчастковых камісій, якое адбудзецца “паслязаўтра, 8 ліпеня, у 10.00” . Наўрад ці гэта спроба ўвесці ў зман зацікаўленых удзельнікаў выбарчага працэсу ды назіральнікаў. Разам з тым гэты чарговы “ляп” – толькі лішняе пацверджанне абыякавага стаўлення рознага ўзроўню ўладаў да бягучай парламенцкай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international