Віталь Гуляк: палітвязням патрэбна падтрымка, а грамадству – інфармацыя

2012 2012-08-07T15:32:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/huliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Гуляк, грамадска-палітычны актывіст з Ваўкавыску

Віталь Гуляк, грамадска-палітычны актывіст з Ваўкавыску

Грамадска-палітычны актывіст з Ваўкавыску Віталь Гуляк рэгулярна праводзіць у горадзе адзіночныя акцыі інфармавання жыхароў пра палітычныя судовыя працэсы і палітвязняў Беларусі.

4 жніўня, калі споўніўся год пасля арышту кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага, Гуляк пачаў расклейваць адмыслова падрыхтаваныя плакацікі з партрэтам праваабаронцы і надпісам “Свабоду Бяляцкаму”. Ён быў затрыманы ў цэнтры Ваўкавыску, пасля чаго ў яго кватэры быў праведзены ператрус. Пытаннем “нейтралізацыі” Гуляка займаліся сам начальнік мясцовага РАУС і яго намеснікі. Магчыма, па гэтым факце будзе распачатая адміністратыўная справа.

Віталь Гуляк выказвае перакананне ў тым, што зняволеным, якія пакараныя паводле палітычных справаў і прызнаныя вязнямі сумлення, вельмі патрэбна падтрымка тых, хто знаходзіцца на волі. Грамадства ж, асабліва ў малых гарадах і мястэчках, мае недастаткова інфармацыі пра сутнасць гэтых працэсаў.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international