Генпракуратура адказала праваабаронцам: падстаў для разгляду Вашага звароту не маецца

2012 2012-08-07T15:26:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На электронную скрыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыйшоў адказ з Генеральнай пракуратуры на зварот  шэрагу кіраўнікоў праваабарончых арганізацый  аб праблеме прэвентыўных затрыманняў грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў маладзёжных апазіцыйных груп, а таксама з прыцягненнем іх да адміністрацыйнай адказнасці.

Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі - Беларускага Хельсінкскага Камітэта,  Праваабарончага цэнтра “Вясна”, Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, Цэнтра прававой трансфармацыі і Цэнтра па правах чалавека – накіравалі сумесны зварот на імя Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра Канюка і Старшыні Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Сукалы з просьбай пра сустрэчу з мэтай абмеркавання сітуацыі з незаконнымі прэвентыўнымі затрыманнямі грамадскіх актывістаў і прадстаўнікоў моладзевых апазіцыйных груп, спынення гэтай незаконай практыкі і прыцягнення вінаватых да адказнасці.   

Начальнік аддзела па нагляду за захаваннем праў і свабод грамадзян  М.В.Папова, па сутнасці абмежавалася бюракратычнай адпіскай, паведаміўшы “Гулаку А. і інш” літаральна наступнае: “з улікам таго што Вы не з’яўляецеся асобай, якой ва ўстаноўленым законам парадку дэлегаваны правы на прадстаўніцтва інтарэсаў пералічаных у звароце грамадзян, дастатковых падстаў для разгляду Вашага звароту па сутнасці не маецца”.

Пры гэтым М.В.Папова спасылаецца на артыкул 2.16 ПВКаАП, згодна з якім права абскарджання працэсуальных дзеянняў ці пастаноў, прынятых па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, маюць асобы, у адносінах да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, абаронца, пацярпелы, законны прадстаўнік, прадстаўнік, сведка, эксперт, спецыяліст, перакладчык, паняты і іншыя асобы, якія ўдзельнічаюць у адміністрацыйным працэсе.

У іншым выпадку прадстаўніцтва інтарэсаў грамадзян пры звароце ў дзяржаўны орган, іншую арганізацыю  ажыццяўляецца на падставе акта заканадаўства Рэспублікі Беларусь, або акта ўпаўнаважанага на тое дзяржаўнага органа ці органа мясцовага самакіравання, або даверанасці, аформленай у парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Аднак праваабаронцы ў сваім звароце прасілі не аб прадстаўленні інтарэсаў грамадзян у адміністрацыйных працэсах, а толькі аб сустрэчы з Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь з мэтай абмеркавання сітуацыі і спынення незаконай практыкі і прыцягнення вінаватых да адказнасці. Адказу па сутнасьці з Генпракуратуры яны не пачулі.

Намеснік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч патлумачыў, што ў гэтым звароце “прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі выказалі сваю заклапочанасць тым, што ў краіне ўжо фактычна сталі нормай незаконныя адвольныя,  палітычна матываваныя затрыманні і арышты грамадскіх і палітычных актывістаў. І вельмі прыкра, што ў гэтыя працэсы ўцягнутыя ня толькі прадстаўнікі МУС, але і суддзі. Вось менавіта гэтую праблему мы і планавалі абмеркаваць з высокапастаўленымі чыноўнікамі, ў абавязкі якіх уваходзіць абарона законных правоў грамадзян краіны. Мы не звярталіся са скаргамі на вынесеныя судамі пастановы і не збіраліся прадстаўляць гэтых грамадзян у дзяржаўных органах і ўстановах.  Шкада, што Генеральная пракуратура па-страусінаму ўхілілася ад прапановы праваабаронцаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international