viasna on patreon

Дзяржгазеты піараць барысаўскага прэтэндэнта ў кандыдаты

2012 2012-08-07T14:47:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/guminski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі

Абласная газета «Мінская праўда» і рэспубліканская «Народная газета» апублікавалі інтэрв'ю з дзеючым дэпутатам ПП НС Віктарам Гумінскім, які збіраецца балатавацца ў дэпутаты па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63.

Інтэрв'ю «Парламентская перспектива» у «Менскай праўдзе» і «Быть честным перед собой и народом»  у «Народнай газеце» практычна аднолькавыя: Гумінскаму даецца магчымасць распавесці, як добра працавалі дэпутаты «парламента» чацвёртага склікання і якім павінен быць дэпутат наогул.

У абодвух інтэрв'ю не згадваецца пра тое, што Гумінскі на дадзены момант збірае подпісы за сваю кандыдатуру па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63. Аднак здзіўленне выклікае той факт, што менавіта падчас збору подпісаў у абласной і рэспубліканскай газеце менавіта гэтаму прэтэндэнту ў кандыдаты ў дэпутаты прадастаўляецца магчымасць расказаць пра сваю дзейнасць.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства