Палітзьняволены Павал Севярынец, які адбывае пакараньне ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёна Віцебскай вобласьці, атрымаў трохдзённы адпачынак для наведваньня бацькоў

2006 2006-12-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта БелаПАН паведаміў бацька палітыка Канстанцін Севярынец.

Павал Севярынец павінен быў прыехаць у Віцебск яшчэ 29 лістапада. Аднак напярэдадні адміністрацыя папраўчай установы адмовіла яму ў адпачынку. Супрацоўнікі ўстановы заявілі, што пакідаць спэцкамэндатуру яму забаронена да 10 сьнежня.

Тым ня менш 3 сьнежня бацькам П.Севярынца паведамілі, што адпачынак маладзёжнаму актывісту прадстаўлены на тры дні, з 4 па 6 сьнежня ўключна.

"Да такіх перэпетыяў мы ўжо прызвычаіліся. Магчыма, Паўла не пускалі ў сувязі з самітам СНД у Мінску, магчыма, з мясцовымі выбарамі... Наогул яму маглі даць належны адпачынак у пяць дзён, калі ўжо такая справа", - сказаў Канстанцін Севярынец.

Нагадаем, у траўні гэтага года суд Цэнтральнага раёна Менска абвінаваціў Паўла Севярынца ў арганізацыі 18-19 кастрычніка 2004 года ў сталіцы масавых несанкцыянаваных выступленьняў супраць афіцыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму. Палітыка прыгаварылі да трох гадоў абмежаваньня волі, але пазьней у сувязі з амністыяй гэты тэрмін быў скарочаны на год. Са жніўня 2005 года Севярынец адбывае пакараньне, працуючы ў лясгасе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international