viasna on patreon

Барысаў: праваабаронцы аспрэчваюць забарону пікету ў судзе

2012 2012-08-07T14:28:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-rasciazhka-26.04.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расцяжка «Свабоду Бяляцкаму» падчас "Чарнобыльскага Шляху", 26.04.12

Расцяжка «Свабоду Бяляцкаму» падчас "Чарнобыльскага Шляху", 26.04.12

Праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч падалі ў Барысаўскі раённы суд пазоў супраць мясцовага райвыканкама, якія забараніў пікет «Свабоду Алесю Бяляцкаму».

Прычынай забароны на правядзенне пікету «Свабоду Алесю Бяляцкаму», як значыцца ў лісце за подпісам старшыні Барысаўскага райвыканкама Уладзіміра Мірановіча, стала невыкананне патрабаванняў арт.5 Закона РБ ад 30 снежня 1997 г. «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона РБ ад 7 жніўня 2003 г.».

У Барысаве за апошнія пяць гадоў мясцовыя ўлады не дазволілі ні адной масавай акцыі, ініцыяванай дэмакратычнымі актывістамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства