Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

2012 2012-08-07T12:04:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

“Хроніка пераследу”: Агляд найбольш гучных парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень, у тым ліку і ў сувязі з правядзеннем акцыяў у Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым Рухам Беларусі, які ўпершыню адзначаўся 4 жніўня. 

Госць рубрыкі "Асоба. Дзяржава. Грамадства" – кіраўнік Магілёўскай філіі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Аляксей Колчын. Ён распавядае аб тым, якія крокі намераны распачаць магілёўскія праваабаронцы ў адказ на забарону гарадскімі ўладамі пікета да гадавіны зняволення кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага. 

У “Праваабарончым календары”Міжнародны дзень карэнных народаў свету, які пад эгідай ААН адзначаецца штогод 9 жніўня.

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта NEVMA розных гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international