viasna on patreon

Петыцыя з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволеных перададзена амбасадару Беларусі ў Літве (відэа)

2012 2012-08-07T09:18:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vilnia_akcija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя каля беларускай амбасады ў Вільні 6 жніўня

Акцыя каля беларускай амбасады ў Вільні 6 жніўня

6 жніўня літоўскія і беларускія грамадскія актывісты сабраліся ў Вільні каля беларускай амбасады. Такім чынам яны выказалі салідарнасць з вядомым праваабаронцам Алесем Бяляцкім, які быў арыштаваны роўна год таму і асуджаны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі.

Удзельнікі акцыі перадалі амбасадару Рэспублікі Беларусь калектыўны зварот. У петыцыі, пад якой падпісаліся больш 200 чалавек было змешчанае патрабаванне безумоўна і неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Акрамя беларусаў і літоўцаў, свае подпісы пад петыцыяй пакінулі прадстаўнікі Брытаніі, Бельгіі, Паўднёвай Карэі, Швецыі, Партугаліі, ЗША, Пакістана, Італіі, Люксембурга – усяго падпісаліся прадстаўнікі 21 краіны.

“Мы патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць ціск і пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краіны і праваабаронцаў, а таксама прывесці заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне абароны правоў чалавека”, - напісана ў петыцыі.

Тэлеканал Euronews распавёў учора пра акцыю ў літоўскай сталіцы ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які ўжо год адбывае зняволенне ў Беларусі.

 

Петыцыя з патрабаваннем вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітзняволеных перададзена амбасадару Беларусі ў Літве (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства