Праўладныя партыі вылучаюць сотні прадстаўнікоў ва УВК і - адзінкі кандыдатаў

2012 2012-08-06T17:47:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niarounasc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральная камісія па выбарах агучыла вынікі вылучэння прадстаўнікоў ва ўчастковых выбарчыя камісіі. Больш за ўсё вылучэнцаў ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, “Белай Русі”, БРСМ, “Беларускага саюза жанчын” і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Таксама актыўна сябе праяўляюць партыі, якія падтрымліваюць курс Лукашэнкі – Беларуская аграрная партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Пры гэтым кандыдатаў-вылучэнцаў ад іх толькі адзінкі.

Усяго ў Беларусі будзе створана 6,3 тысяч участковых камісій, яшчэ 44 - за мяжой. У склад адной камісіі можа быць уключана ад 5 да 19 чалавек.

Па словах сакратара ЦВК Мікалая Лазавіка, палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі сталі больш актыўна вылучаць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі.

Сярод партый найбольшую актыўнасць праявілі Камуністычная партыя Беларусі – 845 чалавек, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці - 832 чалавек,  Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя - 609, Беларуская аграрная партыя - 571. Пры гэтым колькасць сярод верагодна вылучаных кандыдатаў – адзінкі прадстаўнікоў. КПБ – 30 кандыдатаў, РППС – 19 кандыдатаў, БССП – 3 кандыдаты.

Апазіцыйныя партыі пры вылучэнні прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі выглядаюць больш сціпла: АГП – 240, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" - 216, Партыя БНФ - 158, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада ) - 30, Беларуская партыя "Зялёныя" - 20 чалавек.

Аднак  найбольшую актыўнасць праявілі праўладныя грамадскія арганізацыі: Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі – 10 400, РГА "Белая Русь" – 4 799, БРСМ – 4 345, Беларускі саюз жанчын – 4 037, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў – 3 138 прадстаўнікоў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international