“Вячэрні Мінск” дэзінфармуе выбаршчыкаў

2012 2012-08-06T17:05:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viacherni_minsk_redakcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце газеты з’явілася інфармацыя, што можна распачынаць агітацыю.

“Усе ініцыятыўныя групы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якія паспелі своечасова сабраць неабходныя дакументы, прайшлі рэгістрацыю ў акруговых выбарчых камісіях. Усяго па Мінску зарэгістраваны 103 ініцыятыўныя групы, якія прадстаўляюць інтарэсы кандыдатаў самага шырокага палітычнага спектру. У прыватнасці, як паведаміў старшыня акруговай выбарчай камісіі № 100 Уладзімір Надольскі, 24 ліпеня ў акрузе пасведчанні атрымалі прыхільнікі трох кандыдатаў. З гэтага моманту ўсе яны могуць пачынаць агітацыю за свайго лідэра”, - адзначае аўтар тэксту Аляксандр Ярашэнка.

Пры гэтым удакладняецца, што на думку Уладзіміра Надольскага, выбарчая кампанія праходзіць з захаваннем нацыянальнага заканадаўства ў дэмакратычнай атмасферы.

Нагадаем, што ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь перадвыбарчая агітацыя павінна пачынацца ад моманту рэгістрацыі кандыдата (з 14 па 23 жніўня) і завяршаецца за адзін дзень да выбараў – 22 верасня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Публікацыя на сайце "Вячэрняга Мінска"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international