Суд Маскоўскага раёна Мінска адмовіўся разгледзець скаргу праваабаронцы Алега Волчака аб закрыцці ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама

2012 2012-08-06T15:06:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aleh-volczak.jpg
Алег Волчак, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Прававая дапамога насельніцтву"

Алег Волчак, кіраўнік праваабарончага цэнтра "Прававая дапамога насельніцтву"

Нагадаем, 10 ліпеня Волчак падаў скаргу ў суд Маскоўскага раёна горада Мінска, у якой прасіў прызнаць дзеянні (бяздзейнасць) дзяржаўнага органа, які паспрыяў бесчалавечнаму, зневажальнаму да чалавечай годнасці стаўленню, а таксама зачыніць Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў для прывядзення ўмоў яго ўтрымання ў адпаведнасці з мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання з зняволенымі ААН.

У скарзе гаварылася аб адміністрацыйным арышце на чацвёра сутак, да якога Волчак быў прысуджаны 30 студзеня 2012 года. Ён лічыць, што ўмовы адбывання пакарання ў ЦІП з'яўляюцца бесчалавечнымі, яны зневажаюць чалавечую годнасць, не адпавядаюць мінімальным стандартным правілам абыходжання з зняволенымі ААН, правілам ўнутранага распарадку спецыяльных устаноў органаў унутраных спраў, якія выконваюць адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, а таксама парушаюць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

"Суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска Вольга Гусакова вынесла рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні справы.
Суддзя паказала на тое, што справа знаходзіцца не ў кампетэнцыі суда. На яе думку, ўтрыманне ў ЦІП вызначаецца правіламі ўнутранага распарадку спецыяльных устаноў органаў унутраных спраў, якія выконваюць адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту, зацверджаныя пастановай МУС Рэспублікі Беларусь", - сказаў Волчак.

Праваабаронца расцаніў рашэнне суда як фактычную адмову ў правасуддзі і прадастаўленні эфектыўных сродкаў прававой абароны, гарантаваныя яму Канстытуцыяй Беларусі, а таксама Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Волчак мае намер і далей дамагацца закрыцця ЦІП. "Я ўжо накіраваў прыватную скаргу на рашэнне суда Маскоўскага раёна ў Мінскі гарадскі суд", - сказаў Волчак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international