Баранавічы: Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў гадавіну зняволення Алеся Бяляцкага

2012 2012-08-06T11:27:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-ales-akcija-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 жніўня, у гадавіну зняволення Алеся Бляцкага,  мясцовыя праваабаронцы і грамадскія актывісты арганізавалі акцыю салідарнасці з палітвязнямі. Яны расклейвалі і раздавалі мінакам інфармацыйныя ўлёткі з заклікам вызваліць палітычнага вязня Алеся Бяляцкага – кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).

 – Сёння мы прынялі ўдзел у гэтай акцыі, каб нагадаць жыхарам гораду, што беларускія ўлады пасадзілі ў турму чалавека толькі за тое, што ён дапамагаў іншым людзям, – адзначыў актывіст Мікалай Юшкевіч.

Раней мы паведамлялі, што грамадскія актывісты Сяргей Гоўша, Віктар Сырыца і Віктар Мезяк падалі ў Баранавіцкі гарвыканкам заяву на правядзенне 4 жніўня пікета, прысвечанага вызваленню Алеся Бяляцкага і іншых палітычных вязняў краіны. Планавалася, што пікет адбудзецца ў старым парку горада. Аднак гарвыканкам не даў згоды, дарэчы як і на ўсе папярэднія заявы грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў, на правядзення масавага мерапрыемства.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international