Адміністрацыі раёнаў Гомеля адмовіліся прыняць заявы на ўключэнне ва ўчастковыя камісіі ад апазіцыянераў

2012 2012-08-06T10:21:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 жніўня гомельскія апазіцыянеры, якія пажадалі ўдзельнічаць у выбарах як сябры ўчастковых камісій, сутыкнуліся з нечаканай перашкодай: адміністрацыі раёнаў адмовіліся прыняць у іх заявы на той падставе, што сёння ў іх выходны. З такой сітуацыяй сутыкнуўся і сябра Партыі БНФ Анатоль Паплаўны. Ён 4 жніўня прынёс у адміністрацыю Чыгуначнага раёна Гомеля выпіску з рашэння абласной арганізацыі партыі аб вылучэнні ў склад камісій сябраў БНФ. «Але ў адміністрацыі адмовіліся прыняць спісы прэтэндэнтаў на ўключэнне ў склад камісій, абвясціўшы, што сёння выходны дзень. Я настойваў, і тады да мяне на размову выйшла начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі, якая таксама працуе ў акруговай камісіі па Сяльмашаўскай акрузе, Людміла Мяшкова. Яна сказала, што для мяне будзе зроблена персанальнае выключэнне, і спісы на ўключэнне ў камісіі прымуць, нягледзячы на выходны. Я заўважыў, што яны павінны вызначыцца – выходны сёння ў іх, ці не, і мне выключэнняў рабіць не трэба», - пракаментаваў Анатоль Паплаўны.

Не ўзялі дакументы на ўключэнне ў склад участковых камісій і ў сябраў аргкамітэту па стварэнню партыі БХД. «Нашы людзі, каб трапіць у склад камісій, сабралі неабходную колькасць подпісаў выбарцаў, і з дадзенымі дакументамі пайшлі  4 жніўня ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна Гомеля. Але іх заявы не прынялі, матываваўшы выходным. На самой справе, я лічу, ніхто не будзе нават разглядаць тыя дакументы і заявы, у які б дзень мы іх не падавалі, іх выкінуць проста ў сметнік, бо адміністрацыі не даюць справаздачы – чаму аднаго чалавека ўключаюць у камісіі, а іншым – адмаўляюць», - пракаментаваў каардынатар аргкамітэту па стварэнню партыі БХД Юрый Клімовіч.

“Праваабаронцы за свабоднныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international