Праваабаронца бег на салідарнасьць зь Бяляцкім

2012 2012-08-05T17:36:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Малей зладзіў прабежку па найбольш ажыўленых вуліцах абласнога цэнтра ў майцы «Свабоду Бяляцкаму!» з партрэтам зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна».

Акцыю Ўладзімер Малей прымеркаваў да гадавіны зьняволеньня Алеся Бяляцкага. Праваабаронца кажа, што такім чынам ён выказвае салідарнасьць з палітзьняволеным:

«Улады не дазваляюць выказваць салідарнасьць нейкім іншым чынам. Забаранілі праводзіць пікет у падтрымку Бяляцкага. Аднак бегчы яны ж мне не забароняць. Сёньня споўніўся год, як зьняволены кіраўнік праваабарончага цэнтру „Вясна“. Таму я і вырашыў прабегчы па цэнтральных вуліцах і выказаць салідарнасьць з праваабаронцам і іншымі палітзьняволенымі.»

Уладзімер Малей кажа, што акцыя прымеркаваная і да Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю і праваабарончым рухам Беларусі.
Раней Берасьцейскі гарвыканкам забараніў праводзіць 4 жніўня берасьцейскім праваабаронцам пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага. На забарону актывісты падалі скаргу ў суд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international