Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі і Алесем Бяляцкім прайшла ў Жодзіна

2012 2012-08-05T17:26:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zhodzina_4shniunia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў дзень салідарнасці ў Жодзіна.

Акцыя ў дзень салідарнасці ў Жодзіна.

Жодзінскія праваабаронцы Аляксей Лапіцкі, Сьвятлана Лапіцкая, Алег Леўшык зладзілі роварную акцыю па найбольш ажыўленых вуліцах горада у майках «Свабоду Бяляцкаму!» з партрэтам зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна».

Падобнага кшталту акцыі з выхадам у горад у майках з надпісам “Свабоду Бяляцкаму” былі праведзеныя таксама іншымі жодзінцамі.  Сваю актыўнасьць грамадзяне прымеркавалі да гадавіны зьняволеньня Алеся Бяляцкага, паведамляе licviny.info.

Аляксей Лапіцкі кажа, што такім чынам яны асабіста выказалі салідарнасьць з палітзьняволеным: “Улады не дазваляюць выказваць салідарнасьць нейкім іншым чынам. Забаранілі праводзіць пікет у падтрымку Бяляцкага ды іншых палітзьняволеных. Аднак хадзіць па гораду, езьдзіць на роварах, адпачываць зь дзецьмі, сябрамі, сям’ёю (у тым ліку ля Гаразкога парку адпачынку) і пры гэтым, напрыклад, фатаграфавацца - ніхто забараніць ня можа. Сёньня споўніўся год, як зьняволены кіраўнік праваабарончага цэнтру „Вясна“. Таму мы й вырашылі праехацца ды прайсьціся па цэнтральных вуліцах горада й выказаць салідарнасьць з праваабаронцам ды іншымі палітзьняволенымі.”

Сьвятлана Лапіцкая кажа, што акцыя прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю ды з праваабарончым рухам Беларусі:

- У нас атрымліваецца так, што калі не пытаеш у чыноўніка нейкага дазволу, то й прасьцей - потым не атрымліваеш аніякіх безпадстаўных і цалкам прадказальных забаронаў. А тое, што замацаванае ў грамадзянскіх правах і свабодах Канстытуцыяй, а таксама не забароненае нейкім супярэчным Асноўнаму Закону афіцыйным цыркулярам - ні ў каго нават і пытаньняў не выклікае, бо ўспрымаецца як натуральнае ды неад’емнае права кожнага чалавека, грамадзяніна.

Нагадаем, што раней Жодзінскі гарвыканкам без неабходнай праўнай матывацыі забараніў праводзіць 4 жніўня жодзінскім праваабаронцам пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага. На забарону актывісты падалі скаргу ў Жодзінскі гарадзкі суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international