Жодзіна: затрыманьні ў дзень салідарнасьці

2012 2012-08-05T12:18:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zubra_350abrm-322x500.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Зубра

Андрэй Зубра

У Жодзіна 4 ліпеня прыкладна а 19-10 на перакрыжаваньні пр. Міру і вул. 50 год Кастрычніка супрацоўнікі Жодзінскага ГАЎС затрымалі й даставілі ў адзьдзяленьне двух маладых мінакоў, на якіх былі майкі з надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму!”

Андрэя Зубру й Сяргея Хамуцініна спынілі супрацоўнікі ГАЎС, якія пад’ехалі да іх на дзяжурнай міліцэйскай машыне. Падставаю для затрыманьня - была названая неабходнасьць вызначэньня асобаў жодзінцаў.

У часе дастаўкі ў ГАЎС, арыштаваныя адразу паведамілі па тэлефоне аб здарэньні праваабаронцу Аляксею Лапіцкаму. Ужо а 19-20, праз 10 хвілінаў з моманту іх затрыманьня, пасьля дастаўкі ў ГАЎС і вызначэньня  асобаў, а таксама кароткай прафіляктычнай размовы наконт недапушчальнасьці ўдзелу ў несанкцыяваных масавых мерапрыемствах… - жодзінцаў без складаньня пратаколаў адпусьцілі.

Варта адзначыць, што 4 жніўня, у Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю й праваабарончым рухам Беларусі, у горадзе бліжэй да 18-00, ля плянаванай пляцоўкі забароненага Жодзінскім выканкамам пікетаваньня, была заўважаная значная актыўнасьць міліцыі.

Так, акрамя двух перасоўных нарадаў па 3 чалавекі - ля крамы “Эўрасетка” дзяжурыў адмысловы нарад з трох міліцыянтаў і міліцэйская машына, якая спынілася насупраць самой канцэртная пляцоўкі на ўваходзе ў Гарадзкі парк культуры й адпачынку, дзе плянавалася забароненае гарадзкімі ўладамі мерапрыемства, паведамляюць licviny.info.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international