Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі (фотарэпартаж)

2012 2012-08-05T08:00:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/392316_3015125435728_1615341755_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Берлін, 4 жніўня.

Берлін, 4 жніўня.

Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў у Беларусі прайшлі 4 жніўня ў шэрагу самых розных краін і гарадоў сьвету: Францыі, Германіі, Польшчы, Украіне, Расіі, Літве, Грузіі, Арменіі, Швецыі, Швейцарыі, Нарвегіі…

Упершыню 4 жніўня стаў Міжнародным Днём салідарнасці з грамадзянскай
супольнасцю  у Беларусі. Аб святкаванні гэтага Дня было абвешчана менш
чым за месяц да яго правядзення, але, тым не менш, да яго
далучылася больш за тысячу людзей: праваабаронцы, грамадзянскія
актывісты, палітыкі, дзеячы культуры і звычайныя грамадзяне. Акцыю
падтрымалі амаль у 20 краінах свету, у ліку якіх Украіна, Літва,
Польшча, Чэхія, Швецыя, Швейцарыя, Італія, ЗША, Куба, Грузія,
Таджыкістан, Арменія (поўны спіс можна знайсці на сайце Дня
салідарнасці). 

Сёння Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, у якой дзейнічае
смяротнае пакаранне і не дзейнічае Еўрапейская канвенцыя па правах
чалавека. У Беларусі з лёгкасцю адпраўляюць у турму журналістаў,
грамадзянскіх і палітычных актывістаў, забараняюць выезд ўласных
грамадзян за межы краіны і выступы музычных груп (такіх як
Ляпіс Трубяцкой, ДДТ). Нават выйсці ў інтэрнэт у інтэрнэт-кафэ тут
можна толькі па пашпарце.

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
абвешчаны па ініцыятыве шэрагу міжнародных і нацыянальных арганізацый:
Камітэта Міжнароднага Кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў
Беларусі, Цэнтра Грамадзянскіх свабодаў (Кіеў, Украіна), Хельсінкскага
Фонду па Правах Чалавека (Варшава, Польшча), Маскоўскай Хельсінкскай
групы (Масква, Расія), Міжнароднага Моладзевага Праваабарончага
Руху.

Арганізатары Дня салідарнасці тлумачаць сваю ініцыятыву ў спецыяльным
маніфесце: «Мы ствараем гэты Дзень не для падтрымкі якіх-небудзь
апазіцыйных палітычных сіл. У гэты Дзень павінны гучаць ня заклікі
да звяржэння існуючага рэжыму ў Беларусі, а заклікі да выканання
узятых на сябе краінай міжнародных абавязацельстваў у сферы абароны правоў
чалавека».

Дата 4 жніўня абраная не выпадкова: гэта першая гадавіна арышту самога
вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

4 жніўня ў Грамадскім цэнтры ім. Сахарава ў Маскве прайшоў SoliDay -
Марафон салідарнасьці. У круглым стале на тэму "Паралелі: чаму Расію
можа навучыць вопыт Беларусі? »прынялі ўдзел Юрый Джибладзе (Камітэт
міжнароднага кантролю), Андрэй Юраў (Міжнародная назіральная
місія КМК), Валянцін Стэфановіч (ПЦ "Вясна"), Андрэй Бастунец
(Беларуская асацыяцыя журналістаў) і Валянцін Гефтэр (Інстытут правоў
чалавека).

У Санкт-Пецярбургу актывісты «Моладзевага праваабарончага руху» і
«Нямецка-Рускага абмену» арганізавалі дыскусію і паказ
дакументальнага фільма Андрэя Куцілы і Вячаслава Ракіцкага «Так, волі!»
(Аб драматычных падзеях апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі)
і фільма Міжнароднай Федэрацыі за Правы Чалавека «Змрочная зіма ў
Беларусі ». Кінапаказы і фотасесіі прайшлі гэтак жа ў Варонежы, Томску,
Мурманску.

У Краснадарскім краі на фестывалі "Кубана" да акцыі далучыўся
саліст беларускага гурта "Ляпіс Трубяцкой" Сяргей Міхалок, які
ўжо амаль год вымушаны жыць за межамі роднай краіны.

Фатаграфію з уласным афарызмам «Праўду можна сказаць толькі пра тое
грамадстве, якое яе хавае»даслаў пісьменнік Аляксандр Геніс.

Лісты са словамі падтрымкі Алесю Бяляцкаму, а гэтак жа петыцыі за
вызваленне праваабаронцы падпісваліся ў Стакгольме, Берліне,
Тбілісі, Ерэване і іншых гарадах. Паштоўку з прывітаннем падпісала
шведскі міністр па еўрапейскіх справах Біргіта Олсан. Сваю заяву
аб вызваленні Бяляцкага зрабіла Суэр Белхасен - кіраўнік найстарэйшай
праваабарончай арганізацыі свету - Міжнароднай Федэрацыі за Правы
Чалавека (FIDH).

Грамадзянская супольнасць Беларусі падтрымалі і ў Берліне ля Брадэнбургскай
Варот і Рэйхстага. Праваабарончае аб'яднанне iDecembrists і Amnesty
International правялі фота-акцыю і арганізавалі збор подпісаў за
вызваленне Алеся Бяляцкага

Сваю падтрымку Алесю Бяляцкаму і ўсім тым, хто знаходзіцца ў зняволенні
і падвяргаецца рэпрэсіям па палітычных матывах у Беларусі, выказалі
у Цюрыху ўдзельнікі рухаў Libereco і Amnesty International.

6 жніўня літоўскія і беларускія грамадскія актывісты сабраліся ў Вільні каля беларускай амбасады. Такім чынам яны выказалі салідарнасць з вядомым праваабаронцам Аляксандрам Бяляцкім, які быў арыштаваны роўна год назад і прысуджаны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за актыўную дзейнасць у абароне правоў чалавека ў Беларусі.
Удзельнікі акцыі перадалі паслу Рэспублікі Беларусь калектыўны зварот. У петыцыі, пад якой падпісаліся больш за 200 чалавек было змешчана патрабаванне безумоўна і неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Акрамя беларусаў і літоўцаў, свае подпісы пад петыцыяй пакінулі прадстаўнікі Брытаніі, Бельгіі, Паўднёвай Карэі, Швецыі, Партугаліі, ЗША, Пакістана, Італіі, Люксембурга - усяго падпісаліся прадстаўнікі 21 краіны.
"Мы патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць ціск і пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краіны і праваабаронцаў, а таксама прывесці заканадаўства Беларусі ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне абароны правоў чалавека", - напісана ў петыцыі.


Прапануем фотарэпартаж з гэтых акцый.

Акцыя да Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ў Берліне

Вулічны тэатр у Ляйпцыгу

Кіеў. Бігборд у падтрымку Алеся Бяляцкага.

Нарвегія. 4 жніўня.

Менск, 3 жніўня.

Швейцарыя таксама салідарная з беларускімі палітвязнямі.

Масква. 4 жніўня. У цэнтры - Валянцін Стэфановіч.

Літва.Вільня.

Пікет у Варшаве, 4 жніўня.

 

 


Арменія. Каля амбасады Беларусі.


 




Лейпцыг. 4 жніўня
Кіеў. 4 жніўня.
Масква. 4 жніўня.
Арменія, 4 жніўня.
Менск, 3 эніўня
Вільнюс, 4 жніўня

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international