Жлобін: Пікеты – як паказчык альтэрнатывы

2012 2012-08-04T14:09:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rybchanka-zlobin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Рыбчанка падчас збору подпісаў у Жлобіне

Валерый Рыбчанка падчас збору подпісаў у Жлобіне

Патэнцыйны кандыдат у дэпутаты па Жлобінскай выбарчай акрузе Валеры Рыбчанка, які ўжо паспеў зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу, плануе вылучацца і па партыйных спісах.

–Пятага жніўня адбудзецца з’езд нашай партыі, на якім мяне плануецца вылучыць у якасці кандыдата на гэтых парламенцкіх выбарах, – кажа прадстаўнік “Справядлівага свету”. – Робіцца гэта на той выпадак, калі мы не паспеем сабраць неабходную колькасць подпісаў для рэгістрацыі, а таксама з мэтай паказаць выбаршчыкам, што ў рэгіёнах прысутнічаюць сябры нашай партыі, якія актыўна удзельнічаюць у палітычных працэсах нашай краіны.

Спадар Валеры кажа, што на сённяшні дзень сабрана прыкладна палова подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдата. На пікеце, дарэчы, які праходзіў каля гарадскога рынку раніцай у суботу, Рыбчанка і яго паплечнікі сабралі больш за дзесятак подпісаў.

–Пікеты ў нас простыя, і мы іх выкарыстоўваем як дадатковую магчымасць паказаць жлобінскім выбаршчыкам альтэрнатыву кандыдату ад сённяшняй улады Леаніду Апанасюку.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international