Мазыр: ЦВК навяла парадак з нумарацыяй участкаў у Мазыры

2012 2012-08-04T13:50:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazyr-zbor-podpis-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Просьба Рыгора Крывіцкага, кіраўніка Мазырскага аддзялення ГА "Рух "За Свабоду", які ўзначальвае ініцыятыўную групу Нікадзіма Варановіча (Мазырская выбарчая акруга №42) да Лідзіі Ярмошынай даць дакладную нумарацыю выбарчых участкаў па гэтай акрузе і больш дэталёвае апісанне межаў акруг №42 і №43 у горадзе Мазыры – задаволена.

У ЦВК разгледжаны зварот Рыгора Крывіцкага. У адказе Лідзія Ярмошына абапіраецца  на арт.42  ВК РБ, згодна з якім нумарацыю выбарчых участкаў  на тэрыторыі выбарчай акругі ўстанаўліваюць адпаведныя акруговыя выбарчыя камісіі. Так, рашэннем Мазырскага раённага выканаўчага камітэта ад 16 ліпеня №868 “Аб  утварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання” у Мазырскім раёне ўтвораны 81 участак для галасавання.

Кіраўнік ЦВК удаклядняе: “На тэрыторыі Мазырскай выбарчай акругі №42 знаходзяцца ўчасткі з нумарацыяй ад №1 да №40, у складзе Палесскай выбарчай акругі №43 – участкі з нумарацыяй ад №56 да №96. Межы выбарчых акруг №№42-43 удакладнены пастанаўленнем Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў ад 27 ліпеня 2012 №43, у адпаведнасці з якім частка мікрараёна “Молодёжный”, абмежаваная вуліцамі Гагарына, Міра, Нафтабудаўнікоў і бульварам Малініна (за выключэннем дамоў №59, 61, 63 бульвара Юнасці), уваходзіць у склад Мазырскай выбарчай акругі №42. Другая частка мікрараёна “Молодёжный”, якая месціцца на заходнім баку бульвара Малініна (у якую ўваходзяць дамы №59,61,63 бульвара Юнасці) уваходзіць у склад Палесскай выбарчай акругі №43.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international