Прадстаўніка АГП з першага разу не зарэгістравалі кандыдатам

2012 2012-08-04T11:48:27+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maliarchuk.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У прадстаўніка АГП Уладзіміра Малярчука пры першай яго спробе падаць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у камісіі Вілейскай выбарчай акругі патрабавалі замест копіі пасведчання сябра партыі прынесці арыгінал. У адказ ён запытаўся аб наяўнасці адпаведнага дакумента ў прадстаўніцы камісіі, якая туды была вылучана ад “Чырвонага крыжа”. Высветлілася, што пры ўключэнні яе ў камісію, ёй наогул проста “паверылі на слова”.

Такім чынам, нягледзячы на тое, што Уладзімір Малярчук меў усе неабходныя дакументы, зарэгістравацца прэтэндэнтам у кандыдаты ад палітычнай партыі яму адразу не ўдалося. І хаця ў артыкуле Выбачага кодэксу аб дакументах на вылучэнне кандыдата напісана, што ў акруговую камісію дастаткова прадаставіць копію дакумента, які падцвярджае сяброўства ў палітычнай партыі, у вылучэнца патрабавалі арыгінал.

Сам спадар Малярчук кажа, што яму няцяжка было вярнуцца за пасведчаннем, але гэты выпадак у чарговы раз адлюстроўвае няроўнае стаўленне да прадстаўнікоў праўладных і апазіцыйных стуктур.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international