У Пінску пайшла інфармацыйная хваля на карысць праўладных вылучэнцаў

2012 2012-08-03T14:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-mandrouskaja-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14 на другі тэрмін балатуецца дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская. Пасля некаторага зацішша пінскія СМІ ізноў пачалі прыцягваць увагу да гэтай асобы. Тэлекампанія “Пінск” паведаміла, як спадарыня Мандроўская прымала ўдзел ва ўручэнні ардэноў Маці пінскім шматдзетным мацярам. Акрамя таго, сайт пінскага гарвыканкама  размесціў інфармацыю аб двух адбыўшыхся пікетах па збору подпісаў у падтрымку кандыдатуры Зінаіды Мандроўскай.

Па Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15 улады апякуюцца Аляксандрам Палейчуком. Тэлекампанія “Пінск” паказаля сюжэт аб працэсе вылучэння гэтай кандыдатуры працоўнымі калектывамі СВК “Лапаціна” І СВК “Ласіцк”. Аўтар сюжэта падкрэсліваў дасягненні спадара Палейчука на пасадзе старшыні СВК “Лапаціна”.

Варта дадаць, што ініцыятыўныя групы яшчэ трох кандыдатаў у дэпутаты, якія вылучаюцца на піншчыне, так і не актывізавалі сваю дзейнасць, прынамсі ніякай інфармацыі аб іх працы няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international