Алена Красоўская-Касьпяровіч замест суду апынулася ў чыстым полі

2012 2012-08-03T15:54:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Невядомыя людзі ў цывільным забралі намесьніцу кіраўніка «Плятформы» з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў і вывезьлі за межы Менску.

Красоўская-Касьпяровіч кажа, што людзі ў цывільным без тлумачэньня прычынаў рэзка спынілі машыну і запатрабавалі, каб праваабаронца выйшла з аўтамабіля. Затым ёй перадалі пакет з рэчамі, і машына зьехала.

Алена сама дабралася дадому, адкуль зьвязалася з дырэктарам «Плятформы» Андрэем Бандарэнкам.

«Я лічу, што маё затрыманьне зьвязанае зь ціскам на „Плятформу“, які ўзмацняецца. Вельмі крыўдна, што органы, якія зьдзяйсьнялі маё затрыманьне, маюць права і магчымасьць парушаць усе мажлівыя законы. Мне цяжка меркаваць, якой рэакцыі яны чакалі ад мяне, але магу з упэўненасьцю сказаць, што трохсуткавым утрыманьнем у турме на Акрэсьціна мяне не напалохалі, не зламалі і я буду і далей працаваць у „Плятформе“ і рабіць усё, што ў маіх сілах, каб закон выконваўся і быў адзіны для ўсіх», — заявіла Алена Красоўская-Касьпяровіч.

Раней «Свабода» паведамляла, што 3 жніўня праваабаронцу павінны былі завезьці ў суд Партызанскага раёну Менску.

Намесьніцу дырэктара «Плятформы» затрымалі а 16-й гадзіне 31 ліпеня людзі ў цывільным, а потым даставілі на Акрэсьціна. На яе склалі пратакол, што яна мацюкалася.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international