“Трудовая слава” пачала раскрутку свайго кандыдата

2012 2012-08-03T15:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/trudavaja-slava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выданне належыць ААТ “Магілёўхімвалакно” і выходзіць накладам болей за 4 тысячы асобнікаў.

У апошнім нумары газеты на першай старонцы змешчаны артыкул “Достойный кандидат”. У артыкуле расказваецца, што 26 ліпеня адбылася канферэнцыя працоўнага калектыву “Магілёўхімвалакно” па вылучэнні кандыдата ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

На канферэнцыі прысутныя вырашылі падтрымаць кіраўніка прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства ААТ “Магілёўхімвалакно” Ігара Станкевіча.

Дэлегаты канферэнцыі ахарактарызавалі яго як чалавека выключна са станоўчага боку і адзначылі, што Ігар Станкевіч чалавек слова і неабыякавы да праблем простых людзей.

Пра канкурэнтаў вылучанага кандыдата па Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акрузе №87 не сказана ні слова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international