Аршанскія ўлады адмовілі ў дазволе на пікет у падтрымку Бяляцкага

2012 2012-08-03T15:34:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_kraty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі падчас суду

Алесь Бяляцкі падчас суду

Аршанскі гарвыканкам адмовіў семярым актывістам праваабарончых арганізацый і палітычных партый у правядзенні пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага. Як і раней фармальнай падставай для адмовы стала адсутнасць дамоў з ГАУС на ахову мерапрыемства, з бальніцай на медыцынскае абслугоўванне і спецаўтабазай ​​на ўборку тэрыторыі.

Вышэйназваныя службы такія дамовы заключаць не хочуць, а выканкам у сваю чаргу выкарыстоўвае гэта як падставу для адмовы. Зрэшты, ніхто з заяўнікаў ў такім адказе і не сумняваўся. Усе спробы прадстаўнікоў апазіцыі атрымаць дазвол на правядзенне пікету ў Оршы нязменна з 2007 г. заканчваліся адмовай.

Яшчэ адной нядобрай традыцыяй стала парушэнне тэрмінаў адказу Аршанскім гарвыканкамам. Нягледзячы на ​​тое, што заяўка на пікетаванне была пададзеная яшчэ 10 ліпеня, чыноўнікі даслалі адказ толькі 2 жніўня, за 2 дні да мерапрыемства, хоць па законе заяўнікі павінны атрымаць адказ за 5 дзён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international