Мінск: у Сухарава стэнды вылучэнцаў у дэпутаты хаваюць у супермаркеце

2012 2012-08-03T13:26:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minsk-kurbak-zbor-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Самым актыўным прэтэндэнтам у дэпутаты па Заходняй выбарчай акрузе № 102 пакуль з'яўляецца супрацоўнік ААТ «БПС-Ашчадбанк» Людміла Кубракова - пікеты ў падтрымку яе вылучэння стаяць у некалькіх кропках акругі.

Варта адзначыць, што Кубракову ўжо лічаць «фаварытам» у Заходняй акрузе, паколькі яе кандыдатура відавочна вылучаецца на фоне іншых прэтэндэнтаў у дэпутаты. Як паведамляла раней назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ларыса Андросік, у ініцыятыўнай групе Кубраковай 150 чалавек. Раней яна неаднаразова прымала ўдзел у працы акруговых і ўчастковых камісій, што, па меркаванні назіральніка, можа прывесці да прадузятай працы камісіі на выбарах гэтага года.

Пікеты ў падтрымку Кубраковай хоць і не выклікаюць асаблівую зацікаўленасць сярод выбаршчыкаў, але звычайна працуюць па некалькі гадзін у дзень. Адзін пікет стаіць каля выхаду з метро «Каменная горка».

Іншы пікет перыядычна з'яўляецца паміж медыцынскім цэнтрам «Кравіра» і крамай «Алмі» на вул. Скрыпнікава.

Яшчэ адзін стэнд прыхаваны ў супермаркеце «Гіпа» на вул. Сухараўскай, але чамусьці не выстаўляецца на ўсеагульны агляд.

Актыўнасці іншых прэтэндэнтаў у дэпутаты ў Сухарава пакуль не назіраецца.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international