У Адміністрацыю прэзідэнта перадалі петыцыю з патрабаваннем вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў

2012 2012-08-03T13:49:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/petyciia_4shniunia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Прадстаўнікі няўрадавых дэмакратычных арганізацый, грамадскія дзеячы і праваабаронцы Беларусі напярэдадні Міжнароднага Дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, які будзе ўпершыню адзначацца 4 жніўня, перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі Петыцыю да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах, а таксама спынення ціску на праваабарончыя і грамадскія арганізацыі краіны.

Сярод іх прадстаўнікі Праваабарончага цэнтру “Вясна” Беларускага Хельсынскага камітэту, Цэнтра па правах чалавека і іншых праваабарончых арганізацый, Беларускай асацыяцыі журналістаў, а таксама грамадскі дзеяч і палітык Аляксандар Мілінкевіч.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” таксама звярнуся  да калегаў, прадстаўнікоў міжнародных і беларускіх праваабарончых арганізацый, з заклікам правесці ў гэты дзень акцыі салідарнасці з Алесем Бяляцкім - старшынёй Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які быў арыштаваны 4 жніўня 2011 г. і асуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі за актыўню праваабарончую дзейнасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international