Канстанцін Баранаў: Мы заўсёды захапляліся працай нашых беларускіх калег, дзівіліся іх мужнасці

2012 2012-08-03T11:30:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranau_kanstancin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Баранаў

Канстанцін Баранаў

З ініцыятывай аб правядзенні Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі выступілі праваабарончыя арганізацыі і грамадзянскія актывісты шэрагу еўрапейскіх краінаў. Яны вырашылі абраць гэтай датай 4 жніўня. Менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе быў арыштаваны па палітычных матывах Алесь Бяляцкі, адзін з вядучых праваабаронцаў Беларусі, старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека.  Як узнікла такая масштабная ідэя і якім чынам яна будзе рэалізаваная,  –  распавядае адзін з удзельнікаў гэтай ініцыятывы, каардынатар праграм Міжнароднага праваабарончага руху (МПД) Канстанцін Баранаў.

– Ініцыятарамі правядзення Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі сталі арганізацыі, якія ўваходзяць у Камітэт міжнароднага кантролю за сітуацыяй у Беларусі, які ўжо паўтары гады створаны і паспяхова працуе. У аргкамітэт па правядзенні акцыі першапачаткова ўвайшлі Міжнародны праваабарончы рух, Маскоўская Хельсінская група, Цэнтр грамадзянскіх свабод (Україна), і Хельсінскі фонд па правах чалавека (Польша). Спадзяемся, што да нашай ініцыятывы далучацца і іншыя арганізацыі. У гэты дзень самыя разнастайныя акцыі салідарнасці пройдуць у многіх краінах свету, у розных гарадах. Дакладна магу назваць зараз Расію, Украіну, Польшу, Літву, Швецыю, Германію.

– А чаму менавіта 4 жніўня? А чаму, скажам, такім днём не прызначыць 19 снежня, калі ў 2010 годзе ў Беларусі пацярпелі і былі арыштаваныя сотні людзей?

Так, у нас была дыскусія на гэты конт. З аднаго боку, хацелася не пакінуць без належнай увагі гадавіну арышту Алеся Бяляцкага, і гэта надзвычай важны для нас дзень, хацелася, каб  тэма несупынных рэпрэсій у Беларусі прагучала ў многіх краінах. А калі казаць пра 19 снежня дык нам хацелася  пазбегнуць нейкай палітычнай афарбоўкі. Бо найперш мы праяўляем салідарнасць не з асобнымі палітычнымі сіламі ў Беларусі, а з грамадзяескай супольнасцю.  З іншага боку, несумненна, 19 снежня знакавая дата, якую забываць нельга і трэба штогод вяртацца да тых трагічных падзеяў, але, паўтаруся, нам важней зараз казаць пра  грамадзянскае дзеянне і становішча праваабаронцаў у Беларусі.

Ідэя гэтай акцыі палягае ў тым, каб у гэты дзень не толькі праявіць салідарнасьць, але яшчэ і ў тым, каб нашыя акцыі ў розных краінах і гарадах, былі скіраваныя да звычайных людзей, якія не вельмі дасведчаныя аб сітуацыі ў Беларусі, якія не ведаюць рэальнага становішча спраў, каб максімальна інфармаваць іх пра падзеі ў вашай краіне.

– ­Як актывіст праваабарончага руху Расіі, ці можаш ты даць ацэнку ролі і дзейнасці праваабаронцаў у Беларусі?

Мы заўсёды захапляліся працай нашых беларускіх калег, бралі прыклад іх мужнасці і дзівіліся, як можна ў такіх цяжкіх умовах нешта рабіць, дзейнічаць нягледзячы ні на што. Зараз мы жадаем падтрымаць іх тымі сіламі, што ў нас маюцца. Увогуле, у сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі мы дастаткова глыбока ўніклі апошнія паўтары гады, хаця і раней не стаялі ў баку ад вашых праблем. А пасьля 19 снежня сталі больш актыўна працаваць па гэтай праблеме.

Са шкадаваннем даводзіцца канстатаваць, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не паляпшаецца, і ў сярэднетэрміновай перспектыве застаецца стабільна цяжкай. Гэта нас непакоіць, і таму стараемся прапаноўваць нейкія новыя формы рэагавання, у тым ліку такія,  як гэтая ініцыятыва аб правядзенні міжнароднага Дня салідарнасці.

– Ці ёсць упэненасць, што гэты дзень 4 жніўня пройдзе не як разавая акцыя, а сапраўды стане датай, якая запомніцца і пакладзе пачатак новай  традыцыі?

У гэтым і палягае нашая ідэя – адзначаць гэты дзень штогод да таго часу, калі знікне ў тым патрэба. Можа ў далейшым гэтая дата  стане днём салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю ў розных краінах, бо праваабаронцам цяжка працаваць шмат дзе, у Цэнтральнай Азіі напрыклад, пагаршаецца сітуацыя ва Украіне, ды і ў Расіі таксама. І калі гэтая ініцыятыва атрымае шырокую падтрымку, будзем пашыраць фокус гэтага дня і зробім яго днём, калі міжнародная грамадзянская супольнасць можа адначасова дэманстраваць салідарнасць са сваімі калегамі ў іншых краінах.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international