“Сустрэчы салідарнасці Алеся Бяляцкага”

2012 2012-08-04T08:45:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-2007.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH, кіраўнік ПЦ "Вясна"

Ва ўнісон жэсту падтрымкі міжнароднай праваабарончай супольнасці, якая абвясціла 4 жніўня, дзень арышту Алеся Бяляцкага, Міжнародным Днём салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, “Вясна” публікуе дасланыя з-за кратаў лісты-ўспаміны свайго кіраўніка, у якіх распавядаецца пра яго знаёмствы з калегамі з розных краінаў, якія, як і сам ён зараз, за сваю нястомную праваабарончую дзейнасць былі пазбаўленыя хто волі, а хто і жыцця.   

Гэта сумная гісторыя пра сустрэчу ў бішкекскім турэмным шпіталі з асуджаным на пажыццёвае зняволенне кыргызскім праваабаронцам узбекскага паходжання Азімжонам Аскаравым.  Гэта аповяд пра паездку на поўнач Казахстана, у калонію-пасяленне Усць-Каменагорска, дзеля падтрымкі казахстанскага калегі Яўгена Жоўціса. Гэта ўражанні ад знаёмства з праваабаронцай з Чачні Наталляй Эсцеміравай, забойцу якой “не знайшлі” дагэтуль. Гэта назіранні за судом над расійскім праваабаронцам Алегам Арловым, які абвінаваціў чачэнскага дыктатара ў гібелі Наталлі Эсцеміравай.

Усе гэтыя паездкі і сустрэчы адбываліся падчас даследчых місіяў ці міжнародных форумаў, у якіх Алесь Бяляцкі прымаў удзел як прадстаўнік Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Парыжы. Як адзначаюць яго калегі па FIDH, Алесь заўсёды быў там, дзе патрэбна была салідарнасць. Адна з значных асаблівасцяў яго дзейнасці - перакананасць ў выключнай важнасці сумеснай працы праваабаронцаў Беларусі з рэгіянальнымі і міжнароднымі калегамі і міжнароднай салідарнасці як такой. І сёння бачны вынік гэтых яго намаганняў: калі сам Алесь патрапіў у складаную жыццёвую сітуацыю - ніхто з яго замежных калегаў не застаецца ў баку. Вось яна – праваабарончая салідарнасць, пра якую піша Алесь Бяляцкі.

Нагадаем, пазбаўлены легальнага юрыдычнага статусу Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў 2004 годзе быў прыняты ў Міжнародную Федэрацыю за правы чалавека (FIDH) — адну з найбольш уплывовых у свеце праваабарончых арганізацый, якая мае статус назіральніка пры ААН. Алесь Бяляцкі двойчы - у 2007-м і 2010-м гадах – быў абраны віцэ-прэзідэнтам FIDH па накірунку Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Па яго прызнанні, свае паўнамоцтвы ён стараецца максімальна выкарыстоўваць для прасоўвання дэмакратыі, правоў чалавека ў Беларусі, а таксама дапамагаць тымі магчымасцямі, якімі валодае Федэрацыя, праваабарончым арганізацыям у іншых постсавецкіх краінах.

 

Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Азімжон Аскараў  

Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Яўген Жоўціс

Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Натальля Эсьцемірава

Сустрэчы салідарнасьці Алеся Бяляцкага: Алег Арлоў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international