У Барысаве забаранілі пікет "Свабоду Алесю Бяляцкаму!”

2012 2012-08-03T06:52:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paryzh_za_aliesia_bialiackaga-1105.12b.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя FIDH за вызваленне Алеся Бяляцкага. Парыж, 11 траўня 2012 г.

Акцыя FIDH за вызваленне Алеся Бяляцкага. Парыж, 11 траўня 2012 г.

Барысаўскі райвыканкам забараніў праваабаронцам праводзіць пікет «Свабоду Алесю Бяляцкаму!", які планавалася арганізаваць 4 жніўня каля аднаго з буйных гарадскіх універмагаў.
З заяўкай на правядзенне пікету ў мясцовы райвыканкам звярталіся праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч. Паралельна яны звярнуліся ў Барысаўскае РУУС, цэнтральную раённую бальніцу і камунальныя службы з просьбай заключыць дамовы на забеспячэнне падчас пікету правапарадку, медабслугоўвання і ўборкі тэрыторыі. З усіх трох службаў прыйшлі аднолькавыя адказы: "У сувязі з невыкананнем Вамі патрабаванняў арт. 5 Закона РБ ад 30 снежня 1997 г. «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона РБ ад 7 жніўня 2003 г. Заключыць з Вамі дамову не маем магчымасці ».
Такая ж прычына забароны на правядзенне пікету значыцца ў адказе з Барысаўскага райвыканкама.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international